• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прэзідэнтка Еўрапарламента стала сімвалічнай хроснай палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк

    15 студзеня, 2024

    Некалькі дзён таму Раберта Метсола наведала Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільне. Падчас сустрэчы прэзідэнтка Еўрапарламента паабяцала стаць сімвалічнай хроснай для аднаго з беларускіх палітвязняў. Сёння Раберта Метсола абвясціла, што стала хроснай Паліны Шарэнда-Панасюк.

    Святлана Ціханоўская: «Сённяшняе рашэнне Раберты – яшчэ адзін доказ таго, што мы не адныя ў сваёй барацьбе.

    Калі нехта з міжнародных партнёраў становіцца хросным хаця б для аднаго з нашых герояў, я адчуваю цеплыню ў сэрцы. Бо разумею: гэта яшчэ адзін гучны голас, які нагадвае ўсяму свету пра нашых герояў.

    Думаю, нашых палітвязняў страшыць адчуванне таго, што пра іх усе забылі. Нашая задача – кожным дзеяннем нагадваць ім пра тое, што мы памятаем і дамагаемся іх вызвалення».

    Апошнія навіны