• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнткай Еўрапарламента стварэнне міжнароднага фонду падтрымкі палітвязняў

    13 студзеня, 2024

    Сёння ў Вільні беларуская лідарка прыняла прэзідэнтку Еўрапарламента Раберту Метсолу ў сваім Офісе.

    На афіцыйнай частцы сустрэчы Метсола запрасіла Ціханоўскую да ўдзелу ў Саміце Еўрапейскай народнай партыі, каб зрабіць Беларусь адной з тэмаў міжнароднага парадку дня. Мерапрыемства пройдзе ў сакавіку ў Бухарэсце. Таксама палітыкі абмеркавалі фармалізацыю адносінаў паміж дэмакратычнымі сіламі і Еўрапарламентам. Прыкладам стане сістэма адносінаў, што ўжо збудаваная з нашага боку з ЗША, Еўрапейскай камісіяй і Саветам Еўропы.

    Асобна Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на тэме палітвязняў. Лідарка прапанавала падтрымаць ідэю стварэння міжнароднага фонду. Яго мэта – падтрымліваць сем’і палітвязняў і займацца рэабілітацыяй тых, хто выйшаў з турмаў.

    Пасля адбылася сустрэча прэзідэнткі Еўрапарламента з сем’ямі палітвязняў, а таксама былымі палітзняволенымі. Беларусы распавялі гісторыі знаходжання за кратамі і заклікалі Метсолу прыкласці максімальныя намаганні па вызваленні тых, хто застаюцца за кратамі.

    Таксама Ціханоўская прапанавала зрабіць у Еўрапейскім парламенце дыскусію па шляхах прыцягнення рэжыму да адказнасці з удзелам Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, НАУ, міжнародных экспертаў і палітыкаў. 

    Святлана Ціханоўская прапанавала Раберце Метсоле стаць сімвалічнай хроснай для аднаго з беларускіх палітвязняў і заклікаць іншых дэпутатаў Еўрапарламенту далучыцца да гэтай кампаніі.

    Апошнія навіны