• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт АВВА Алесь Аляхновіч – пра ўдзел у Сусветным эканамічным форуме

    18 студзеня, 2024

    У эфіры Еўрарадыё дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт АВВА Алесь Аляхновіч распавёў пра ўдзел прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе і чаму гэта важна:

    «Па-першае, мы паказваем беларусам, што няпраўда тое, што кажа рэжым аб тым, што беларусаў ніхто, нідзе і ніколі не чакае. Мы ў стане прабіваць і абараняць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі ў любы час. Па-другое, мы тут, каб дагрукацца да міжнародных партнёраў і паказаць, што існуе іншая Беларусь, за якую мы змагаемся. Трэцяе – мы наладжваем і нарошчваем кантакты з міжнароднымі партнёрамі. Кожны з такіх візітаў – гэта чарговая цаглінка ў наш агульны капітал. Што пра Беларусь ведаюць, што гэта не Расія, што гэта адукаваныя людзі з поглядам на будучыню Беларусі, якія ганарацца краінай і ведаюць, што рабіць пасля Лукашэнкі».

    Таксама Аляхновіч адзначыў важнасць прысутнасці прадстаўнікоў дэмакратычнага руху Беларусі на міжнародных мерапрыемствах такога кшталту.

    Апошнія навіны