• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падчас Сусветнага эканамічнага форума адбыўся сайд-івэнт па Беларусі

    16 студзеня, 2024

    У першы дзень Сусветнага эканамічнага форума Святлана Ціханоўская выступіла на сайд-івэнце па Беларусі, які арганізавала дэлегацыя Грэцыі. Мерапрыемства было прысвечанае сітуацыі з дэмакратыяй у свеце і Беларусі.

    У прамове беларуская лідарка акцэнтавала ўвагу на выкліках, з якімі сутыкаецца дэмакратыя, а таксама на электаральных кампаніях, якія адбудуцца ў 2024-м па ўсім свеце. Ціханоўская распавяла пра колькасць палітвязняў і ўмовы іх утрымання, а таксама спробы Расіі паглынуць нашую краіну.

    «Вось ужо 30 гадоў у Беларусі не было свабодных выбараў. Абяцаючы аднавіць так званую «стабільнасць», дыктатар знішчыў парламент, незалежныя суды і СМІ. Маю краіну пераўтварылі ў паліцэйскую дзяржаву, дзе выбары сталі рытуалам без сэнсу і рэальнага выбару», – падкрэсліла лідарка.

    Таксама адбылася дыскусія з удзелам дарадцы Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнтам АВВА Алесем Аляхновічам, юрысткай Ганнай Маціеўскай, а таксама прадстаўніком НАУ Паўлам Бэрстоу. У прыватнасці, ішла размова пра залежнасць паміж дэмакратыяй і эканамічнымі паказальнікамі краіны. Аляхновіч патлумачыў, чаму дыктатура не спрыяе дабрабыту людзей:

    «У свеце амаль няма багатых краінаў, якія былі б дыктатурамі. Таму не выпадкова, што вынікам 30 гадоў кіравання Лукашэнкі сталася тое, што Беларусь цяпер адна з самых бедных краінаў Еўропы. Толькі ў выніку дэмакратычных зменаў, мы зможам пачаць эканамічныя рэформы, каб нарэшце забяспечыць годны ўзровень жыцця для беларусаў».

    Апошнія навіны