• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Хельсінскі дыялог»: вынікі фінска-беларускай Канферэнцыі

    12 студзеня, 2024

    У Хельсінкі скончылася двухдзённая фінска-беларуская Канферэнцыя, арганізатарамі якой выступілі Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Савет Еўропы, ПАРЕ, Парламент і Міністэрства замежных справаў Фінляндыі.

    У мерапрыемстве ўдзельнічалі фінскія і еўрапейскія палітыкі, дэпутаты ПАРЕ і прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, палітычных партыяў і медыя. Агулам – каля 150 чалавек.

    Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Канферэнцыі з прамовай, падчас якой заклікала рыхтавацца да новага акна магчымасцяў для дэмакратычнай Беларусі, і падкрэсліла, што мы не павінныя яго прапусціць. На канферэнцыі таксама прысутнічала генеральная сакратарка ПАРЕ Дэспіна Хадзівасіліў-Цавіліс, якая, у сваю чаргу, адзначыла, што Беларусь з’яўляецца прыярытэтам для Савета Еўропы: беларускія партыі ўжо ўдзельнічаюць у працы Асамблеі, а ў будынку ПАРЕ створаны Офіс дэмакратычных сілаў.

    У межах канферэнцыі адбылося 6 тэматычных панэляў: роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы, нацыянальная ідэнтычнасць, палітвязні, падтрымка дэмакратычнага руху, так званыя «выбары» ў парламент Беларусі ў 2024 году і выбары ў Каардынацыйную Раду.

    • У дыскусіі пра ролю Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы ўдзельнічаў прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, дзе адзначыў, што прыярытэт зараз – выцягнуць Беларусь з вайны і залежнасці ад Расіі. Падчас дыскусіі абмяркоўваліся магчымыя крокі міжнароднай супольнасці і сцэнары вызвалення Беларусі.
    • У дыскусіі пра нацыянальную ідэнтычнасць галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў удзельнікам пра палітыку русіфікацыі і каланізацыі, якую праводзіць Расія ў Беларусі. Таксама дарадца падкрэсліў неабходнасць падтрымкі беларускіх культурных праектаў і адукацыі. Удзельнік панэлі і спецпасланнік Польшчы па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Артур Міхальскі распавёў, што беларуская нацыянальная ідэнтычнасць інклюзіўная, і беларусы гістарычна належаць да еўрапейскай прасторы.
    • У дыскусіі пра палітвязняў удзельнічала спецпрадстаўніца Швецыі па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Крысціна Юханесан, прадстаўніца ПАРЕ Торхільдур Сунна Эварсдоцір, а таксама Павел Сапелка з праваабарончага цэнтру Вясна і Таццяна Хоміч. Спікеры абмяркоўвалі шляхі па вызваленню палітвязняў, адзначыўшы, што іх колькасць значна вышэйшая за афіцыйныя лічбы.
    • У дыскусіі пра падтрымку дэмакратычнага руху Беларусі выступіў кіраўнік місіі дэмакратычных сілаў амбасадар Уладзімір Астапенка, фінскі эксперт Рыгор Ніжнікаў, прадстаўніца «Прэс-клубу» Наталля Белікава і спецпрадстаўнік Эстоніі па працы з дэмакратычнымі сіламі Марка Коплімаа. Удзельнікі абмеркавалі праблемы грамадзянскай супольнасці, ціск на рэжым і шляхі па прыцягненню яго памагатых да адказнасці. Таксама падчас дыскусіі ўздымаліся пытанні неабходнасці ў супрацоўніцтве з тэхналагічнымі кампаніямі і выпрацоўка новай стратэгіі заходніх дзяржаваў па Беларусі.
    • Дзве апошнія панэлі былі прысвечаныя выбарам: удзельнікі абмеркавалі так званыя «выбары» ў парламент, якія пройдуць у 2024 году і выбары ў Каардынацыйную Раду. Удзельнік панэлі і дарадца па міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька заклікаў удзельнікаў дыскусіі паспрыяць непрызнанню «выбараў» на міжнародным узроўні, адзначыўшы неабходнасць прадстаўляць альтэрнатыўную пазітыўную візію беларусам.

    Апошнія навіны