• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прэм’ер-міністры Нідэрландаў і Ірландыі: пра што з імі размаўляла Ціханоўская

    18 студзеня, 2024

    Удзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе Святлана Ціханоўская завяршыла шэрагам сустрэчаў на вышэйшым узроўні.

    🇳🇱 Лідарка абмеркавала сітуацыю ў Беларусі з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ. Палітыкі гаварылі пра крокі па прыцягненні Лукашэнкі і яго паплечнікаў да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і вываз украінскіх дзяцей. Ціханоўская прапанавала, каб Нідэрланды ўзнялі гэтае пытанне перад Міжнародным крымінальным судом.

    Асобна абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў у Нідэрландах і магчымасць атрымання праязных дакументаў. Рутэ пацвердзіў, што гэтае пытанне зараз вырашаецца.

    🇮🇪 Святлана Ціханоўская правяла размову з прэм’ер-міністрам Ірландыі Леа Варадкарам. Лідарка падзякавала прэм’еру за падтрымку беларускіх культурніцкіх ініцыятываў. Палітыкі абмеркавалі далейшыя крокі, якія можа зрабіць Ірландыя, каб дапамагчы дэмакратычнай Беларусі на міжнароднай арэне.

    🇫🇮 Акрамя таго, беларуская лідарка сустрэлася з былой прэм’ер-міністаркай Фінляндыі Санай Марын. Зараз яна працуе ў Інстытуце Тоні Блэра, які, у тым ліку, кансультуе ўрады Малдовы і Украіны. Бакі абмеркавалі магчымае супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Інстытутам Блэра, а таксама прааналізавалі вынікі беларуска-фінскай Канферэнцыі.

    Асобную ўвагу Святлана Ціханоўская надала праблеме беларускіх палітвязняў – і прапанавала Сане Марын узяць патранаж над адным са зняволеных.

    Апошнія навіны