• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі ўдзелу Святланы Ціханоўскай у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе

    19 студзеня, 2024

    Святлана Ціханоўская другі год запар удзельнічала ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, каб прадставіць пазіцыю беларусаў па сітуацыі ў рэгіёне, вайне ва Украіне, заручыцца падтрымкай міжнародных арганізацыяў і палітычных лідараў, знайсці новых саюзнікаў і партнёраў.

    • Беларуская лідарка двойчы выступіла на закрытых сустрэчах сусветных лідараў, а менавіта – на дыскусіях па тэмах «Падрыхтоўка да новай геапалітычнай эры» і «Аднавіць веру ў глабальную сістэму». Аўдыторыю склалі прадстаўнікі амаль 50 краінаў, у тым ліку – з Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі, Азіі, Афрыкі. Акрамя таго, удзельнічалі лідары ААН, міжнародных арганізацыяў і карпарацыяў. 
    • Святлана Ціханоўская была спікерам падчас асноўнай праграмы Форуму. Першая дыскусія датычылася калектыўнай бяспекі Еўропы і праходзіла разам з лідарамі Польшчы, Харватыі і міністрам замежных справаў Украіны. На другой панэлі беларуская лідарка абмеркавала сітуацыю са свабодай слова ў свеце. 

    Падчас дыскусій Святлана Ціханоўская адзначыла ўзаемасувязь паміж Украінай і Беларуссю, а таксама заклікала падтрымліваць незалежныя медыя і грамадзянскую супольнасць. Асобна лідарка заклікала ўдзельнікаў прыкласці намаганні па вызваленні беларускіх палітвязняў.

    • Па запрашэнні прэм’ер-міністра Бельгіі Аляксандра дэ Кро Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у сайд-івэнце ў Доме Бельгіі, прысвечанага лёсу дэмакратыі ў свеце. 
    • Акрамя таго, разам з прадстаўнікамі эканамічнай каманды Офісу, НАУ і ABBA, лідарка выступіла з прамовай падчас дыскусіі ў Грэцкім доме, якая была прысвечаная сітуацыі ў Беларусі. 
    • На палях форуму Ціханоўская сустрэлася з шэрагам палітыкаў і дзеячаў, у тым ліку з прэм’ер-міністрамі Нідэрландаў, Бельгіі, Балгарыі, Косава, Ірландыі, Грэцыі, прэзідэнтамі Венгрыі і Фландрыі, міністрамі замежных справаў Коста-Рыкі, Літвы, Аўстрыі, Польшчы, Чэхіі, Нідэрландаў, былой прэм’еркай Фінляндыі, былой прэм’еркай Новай Зеландыі, спікеркай Сенату Швейцарыі, кіраўніцай Еўракамісіі, кіраўніцай USAID, ініцыятарам Акту Магніцкага. Важнай падзеяй стала знаёмства з генеральным сакратаром ААН Антоніа Гутэрышам. Беларуская лідарка заклікала яго неадкладна звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі, якая пагаршаецца. 

    Таксама Святлана Ціханоўская перадала віцэ-прэзідэнтцы Еўрапейскага офісу Google прапановы ад беларускіх медыя і грамадзянскай супольнасці, сустрэлася з прэзідэнтам Канферэнцыі Еўрапейскіх Рабінаў Пінхасам Гольдшмітам і сем’ямі закладнікаў, захопленых ХАМАСам. 

    На сустрэчах Святлана Ціханоўская ўзнімала важныя для Беларусі пытанні, а менавіта – аб стратэгіі па Беларусі і міжнародным альянсе «За дэмакратычную Беларусь», гаварыла пра шляхі вызвалення беларускіх палітвязняў і важнасць падтрымкі незалежных медыя. Акрамя таго, абмяркоўвалася прыцягненне рэжыму да адказнасці, размяшчэнне ядзернай зброі і пагрозы незалежнасці Беларусі. Лідарка ўзнімала і юрыдычныя пытанні, якія датычацца легалізацыі беларусаў за мяжой і прызнання новага беларускага пашпарта.

    На непублічных сустрэчах лідарка гаварыла пра доступ да турмаў і высвятленне лёсу тых, каго трымаюць інкамунікада. Асобна Святлана Ціханоўская ўзнімала пытанне вызвалення беларусаў, якія знаходзяцца ў расійскім палоне.

    Падчас удзелу ў форуме Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю шэрагу замежных СМІ, у тым ліку – Associated Press, Reuters, Skynews, Deutsche Welle. Уплывовае выданне Politico унесла Святлану Ціханоўскую ў спіс галоўных дабрачынцаў Давоскага форуму разам з прэзідэнтам Зяленскім, Білам Гейтсам, былым віцэ-прэзідэнтам ЗША Элам Горам.

    Фота: World Economic Forum

    Апошнія навіны