• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Гэта напамін беларусам – вы не адны ў гэтай барацьбе». Анатоль Лябедзька – пра тэрміновую рэзалюцыю па Беларусі

    08 лютага, 2024

    Сёння Еўрапейскі Парламент прыняў тэрміновую рэзалюцыю па Беларусі. Нагодамі для палітычнага рашэння сталі масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да былых палітвязняў і іх сваякоў, а таксама «справа аналітыкаў».

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька тлумачыць сэнс дакумента: «Рэзалюцыя патрабуе ад рэжыму спыніць рэпрэсіі і здзекі над людзьмі, а ад міжнароднай супольнасці – увесці санкцыі супраць памагатых дыктатуры. Яна таксама звяртаецца да беларусаў з нагадваннем: еўрапейскія ўлады бачаць сітуацыю ў краіне і не дадуць рэпрэсіям адбывацца за закрытымі дзвярыма. Еўропа не пакіне нашу краіну адну ў гэтай барацьбе». Анатоль Лябедзька таксама распавёў, што прыняцце дакумента падтрымалі ўсе асноўныя фракцыі: лібералы, кансерватары, Еўрапейская народная партыя, «Зялёныя», сацыял-дэмакраты.

    Чаму прыняцце рэзалюцыі – гэта важна?

    📌 Прыняцце рэзалюцыі сведчыць пра тое, што ЕС трымае Беларусь у парадку дня, а таксама ўлічвае суб’ектнасць беларусаў – разглядае праблемы нашай краіны асобна ад астатніх;

    📌 Гэта таксама значыць, што ЕС прызнае і, адпаведна, не можа ігнараваць рэпрэсіі і гвалт, што чыняцца ў Беларусі;

    📌 Рэзалюцыю прынялі ў год выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент. Ёсць падставы меркаваць, што ў гэтым працэсе (вырашальным для наступных 5 гадоў у палітыцы ЕС) знойдзецца месца і патрэбам і інтарэсам беларусаў;

    📌 Дакумент фіксуе, што Еўропа не прызнае так званыя «выбары», арганізаваныя рэжымам.

    «Прыняцце рэзалюцыі сведчыць, што Беларусь застаецца ў еўрапейскай павестцы дня, што нас бачаць, чуюць і гатовыя быць салідарнымі!», – падсумаваў Анатоль Лябедзька.

    Падрабязней – у відэа.

    Апошнія навіны