• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская – на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы: «Дыктатары вучацца карыстацца тэхналогiямi для пераследу апанентаў»

    16 лютага, 2024

    Беларуская лідарка пачала вiзiт у Германiю выступам на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы. Удзел у форуме бяруць больш за 700 экспертаў, палітыкаў і прадстаўнікоў тэхналагічнага сектару. Канферэнцыя арганізаваная пры падтрымцы Google, Tiktok, Amazon, Lenovo, Meta, Airbus і іншых. 

    Падчас выступу Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю тэхналогіяў у падзеях 2020 году ў Беларусi, а таксама звярнулася да тэхналагічных кампаніяў, прысутных у залі, з запытам на падтрымку беларускай грамадзянскай і медыя-супольнасці. 

    Беларуская лідарка падкрэслiла: дыктатары вучацца выкарыстоўваць тэхналогіі для пераследу палітычных апанентаў. У якасцi доказу яна распавяла пра рэпрэсіі ў Беларусі за актыўнасць у інтэрнэце, спробы Расіі і рэжыму Лукашэнкі пазбавіць людзей доступу да праўдзівай інфармацыі. Таксама Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што, нягледзячы на гэта, беларусы ўсё роўна не падтрымліваюць рэжым і не падтрымліваюць вайну супраць Украіны.

    Апошнія навіны