• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Таццяна Шчытцова: «Дэмакратызацыя сістэмы адукацыі ў Беларусі пачынаецца ўжо зараз – з нашай супольнай падрыхтоўкі»

    09 лютага, 2024

    Сёння ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі існуе мноства праблемаў. Як адзначаюць эксперты, гэта і ізаляванасць ад сучасных тэндэнцыяў, і састарэлыя стандарты навучання, і аўтарытарны менеджмент.

    Па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, адны з лепшых беларускіх экспертаў у галіне сярэдняй адукацыі распрацавалі праект дарожнай мапы, каб загадзя падрыхтавацца да рэформаў у галіне сярэдняй адукацыі. Яе мэта – забяспечыць стабільную працу і эфектыўную трансфармацыю сістэмы школьнай адукацыі пасля дэмакратычнага транзіту ўлады ў краіне.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова адзначае: «Мы можам і павінныя ўжо сёння рыхтавацца да рэформаў. Першы крок – гэта распрацоўка дакладнага плана дзеянняў, якія трэба будзе выканаць у самым пачатку, калі адбудзецца змена недэмакратычнай улады. Гэта забяспечыць падмурак для паспяховай дэмакратычнай трансфармацыі сістэмы адукацыі ў нашай краіне».

    Падрабязней азнаёміцца з дакументамі (на рускай і беларускай мовах) вы можаце па спасылцы, а прапановы, каментары і заўвагі даслаць у @AskOffice_Bot ці на пошту askoffice@tsikhanouskaya.org.

    Апошнія навіны