• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Памылкі ў дызайне новага беларускага пашпарта будуць выпраўленыя

    13 лютага, 2024

    У Інтэрнэце з’явіліся выявы эскіза новага беларускага пашпарта, дзе няслушна адлюстраваная беларуска-літоўская мяжа.

    Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны Пераходны Кабінет прызналі гэта тэхнічнай памылкай і абавязаліся яе выправіць.

    Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, які каардынуе праект пашпарта, адзначыў:

    «Дзякуй, што звярнулі ўвагу на памылку – яна будзе выпраўленая. Дызайн яшчэ не быў афіцыйна зацверджаны. Мы паважаем суверэнітэт, незалежнасць і недатыкальнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Літвы».

    Офіс Святланы Ціханоўскай таксама прынёс свае прабачэнні за дапушчаную тэхнічную памылку і пацвердзіў, што чарнавая версія праекта ўжо выпраўлена:

    «Мы ўдзячныя ўсім, хто заўважыў і прыцягнуў увагу да гэтага пытання. Мы паважаем міжнародна прызнаныя межы Літвы, блізкага саюзніка і партнёра дэмакратычнай Беларусі».

    Апошнія навіны