• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Маргарыта Ворыхава: «Беларуская адукацыя ўжо даўно састарэла – і рыхтуе не спецыялістаў, а выканаўцаў, зручных рэжыму»

    13 лютага, 2024

    Сучасная адукацыя ў Беларусі патрабуе змен і шматлікіх рэформаў. Але сёння Лукашэнка зноў аспрэчыў іх неабходнасць: маўляў, навошта шукаць нешта новае, калі хапае савецкіх напрацовак? Рэжым чарговы раз падкрэсліў: яго не турбуе асабістае развіццё маладых беларусаў. Галоўнае, каб ВНУ рыхтавалі кадры, прыдатныя для выкарыстання ў сістэме – без ініцыятывы, уласнай думкі ці шырокага кругагляду. «Улада зневажае студэнтаў, што атрымліваюць адукацыю за мяжой, і настойвае: не трэба мяняць тое, што састарэла. Аднак такі падыход відавочна душыць інтэлектуальны рост беларускай моладзі», – настойвае Маргарыта Ворыхава.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву звяртае ўвагу на тупіковасць такога стаўлення Лукашэнкі ў дачыненні да юных беларусаў і беларусак: «Нас абвінавачваюць у тым, што мы прагнем атрымліваць адукацыю за мяжой. Але беларуская адукацыя ўжо даўно састарэла. Яна рыхтуе не спецыялістаў, а выканаўцаў, зручных рэжыму. У беларускія ВНУ не ідуць па веды – туды ідуць па вокладку. 

    Здаровая дзяржава павінная інвеставаць ва ўніверсітэты, ствараць асяроддзе, якое прыцягвае таленты і заахвочвае развіццё. Тое, што Лукашэнка супраціўляецца гэтаму, пазбаўляе беларусаў магчымасцяў асабістага і прафесійнага росту».

    Апошнія навіны