• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Маргарыта Ворыхава: «Школа павінная вучыць крытычнаму мысленню, а не трымаць зброю ў 12 год. Гэта прадуманая спроба мілітарызаваць адукацыю»

    29 студзеня, 2024

    Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнтам Маргарыта Ворыхава звярнулася да беларусаў з нагоды зменаў у сістэме адукацыі. Цяпер для абітурыентаў з агульнай сярэдняй адукацыяй для паступлення на завочную форму навучання неабходна будзе мець стаж працы па спецыяльнасці ад дзесяці месяцаў. «Мы павінныя імкнуцца да роўнага доступу да адукацыі – каб гарантаваць, што кожны жадаючы мае справядлівыя шанцы», – пракаментавала дарадца.

    Маргарыта Ворыхава звярнула ўвагу і на ўвядзенне вайсковых гурткоў і лагераў для школьнікаў. Дарадца адзначыла: гэта мэтанакіраваная спроба мілітарызацыі беларускай адукацыі.

    «Дарагія студэнты і студэнткі, стаўце пад сумнеў нормы, навязаныя рэжымам. Вашая адукацыя – гэта не проста вашае права. Гэта вашая сіла, якая вызначае лёс нашай нацыі», – падсумавала Ворыхава.

    Апошнія навіны