Мерапрыемства пройдзе ў Празе 23-24 сакавіка. Яго мэта – сабраць прадстаўнікоў беларускіх дыяспар свету, абмеркаваць актуальныя пытанні і вызначыць кірункі супрацоўніцтва. Раней каманда Офіса ладзіла такія канферэнцыі ў 2021 і 2023 годзе. Летась да канферэнцыі далучыліся больш за 120 прадстаўнікоў ініцыятываў і суполак з розных кантынентаў.
Святлана Ціханоўская: «Канферэнцыя дасць беларусам афлайн-пляцоўку, дзе мы разам разглядзім праблемы, што актуальныя тут і зараз, вызначым шляхі іх вырашэння, абмяркуем тое, што хвалюе грамадзянскую супольнасць. Не ў агульных чатах ці праз матэрыялы ў незалежных медыя, а асабіста, ужывую».
Падрыхтоўка ўжо пачалася – і неўзабаве мы будзем гатовыя сабраць вашыя ідэі і прапановы па змесце канферэнцыі. Сачыце за навінамі: хутка з’явіцца інфармацыя, куды дасылаць прапановы, а таксама спасылка для рэгістрацыі на івэнт.