• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла размову з беларусамі Кіпра

    25 студзеня, 2024

    Беларуская лідарка правяла тэлефонную гутарку-знаёмства з беларускай дыяспарай Кіпра. Прадстаўнікі дыяспары распавялі пра сваю працу, ініцыятывы, якія імі ладзяцца, і падзяліліся праблемамі – у прыватнасці, з легалізацыяй і візамі. Святлана Ціханоўская падзякавала суразмоўцам за грамадзянскую актыўнасць, а таксама за адвакатаванне інтарэсаў беларусаў на палітычнай арэне Кіпра. Падчас дыялогу бакі абмеркавалі, у якіх напрамках магчыма пашырыць прасоўванне беларускага парадку дня ў краіне.

    Важна адзначыць: раней беларуская дыяспара Кіпра не мела трывалых і ўстойлівых стасункаў з Офісам. Аднак Ціханоўская запэўніла: важна падтрымліваць дыяспары і быць на сувязі з беларусамі нават у самых аддаленых частках свету.

    Святлана Ціханоўская: «Я заўсёды радая шчыра пагаварыць з беларусамі. Цаню тое, што людзі дзеляцца са мной ідэямі, ініцыятывамі, планамі. Важна падтрымліваць сувязь, нават калі нас раздзяляюць тысячы кіламетраў. Кожная, хай і віртуальная размова – гэта магчымасць не толькі падтрымаць адзін аднаго, але і знайсці шляхі для ўзаемадзеяння і дапамогі».

    Беларусы! Калі вы – частка той дыяспары, якая яшчэ не знаёма з Офісам, калі ласка, пішыце ў чат-бот @AskOffice_Bot ці на пошту askoffice@tsikhanouskaya.org. Наша каманда будзе вельмі рада пазнаёміцца і абмеркаваць магчымае супрацоўніцтва.

    Апошнія навіны