• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Еўраінтэграцыя і праца Кантактнай групы: пра што Ціханоўская будзе гаварыць у Страсбургу?

    29 студзеня, 2024

    30 студзеня беларуская лідарка выступіць з прамовай перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы, куды ўваходзяць прадстаўнікі 46 краін. У выступе Святлана Ціханоўская закране актуальную сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку – апошнія хвалі рэпрэсіяў і сітуацыю з палітвязнямі. 

    Таксама ў прамове пойдзе гаворка пра распрацоўку дарожнай карты ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы. Гэта найважнейшы крок на шляху еўраінтэграцыі і стварэння дэмакратычнай будучыні Беларусі.

    Асобна ў планах абмеркаваць працу Кантактнай групы, а менавіта – падтрымку моладзевых і праваабарончых ініцыятываў. Акрамя таго, будзе ўздымацца пытанне практычнага выканання дзвюх рэзалюцыяў, прынятых ПАРЕ па Беларусі.

    Апошнія навіны