• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарадца Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі: у Беларусі зафіксаваны самы нізкі паказчык выдаткаў на даследаванні за 20 гадоў 

    28 студзеня, 2024

    З нагоды Дня навукі Таццяна Шчытцова звярнулася да беларускіх калегаў. Дарадца Святланы Ціханоўскай падкрэсліла важнасць навукі як аднаго з галоўных сацыяльных інстытутаў сучаснага свету. Таксама яна патлумачыла, чаму пры цяперашнім палітычным рэжыме ў Беларусі навука не можа паўнавартасна развівацца:

    «Для развіцця навукі неабходна фінансаванне, шырокае міжнароднае супрацоўніцтва і, вядома, «здаровая» прафесійная супольнасць унутры краіны, якая не баіцца самастойна думаць, абменьвацца ідэямі, ініцыяваць новыя праекты. У 2021 і 2022 гадах у Беларусі быў самы нізкі за апошнія 20 гадоў паказчык выдаткаў на даследаванні і развіццё: 0,47% і 0,48% ад ВУП. Вядома, што мінімальны прымальны паказчык, які сведчыць пра адносна дастойны ўзровень навукі ў краіне, – гэта 1% ад ВУП. У апошнія гады адзначаецца таксама значнае скарачэнне навуковых кадраў. Па дадзеных на 2022 год у нас самы нізкі за апошнія 20 гадоў паказчык. Ніжэй, чым у 2000 годзе. Драматычна зніжаецца і колькасць дысертацыяў, якія абараняюцца».

    Акрамя таго, дарадца паведаміла: разам з Вольным беларускім універсітэтам будзе створаная спецыяльная праграма для рэпрэсаваных беларускіх навукоўцаў па абароне доктарскіх дысертацыяў і габілітацыяў. Абароны будуць ладзіцца на беларускай мове на базе польскіх універсітэтаў.

    Цалкам пазнаёміцца з прамовай можна тут.

    Апошнія навіны