• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра справу аналітыкаў: «Гэта жаданне адпомсціць тым, хто цвяроза ацэньвае сітуацыю ў Беларусі»

    24 студзеня, 2024

    У адносінах да 20 незалежных беларускіх аналітыкаў Следчы камітэт краіны распачаў спецыяльнае вядзенне. Новы закон дазваляе судзіць беларусаў завочна, а ў якасці апавяшчэння аб распачатым супраць іх вядзення дастаткова публікацыі на сайце ведамства.

    Святлана Ціханоўская: «Рэжым спрабуе загнаць краіну ў інфармацыйную бурбалку. Зачышчае інфармацыйнае поле, каб праўда аб поўным правале ў кіраванні краінай не выплыла вонкі.

    Хваля рэпрэсіяў у адносінах да палітолагаў і экспертаў – жаданне адпомсціць тым, хто цвяроза ацэньвае сітуацыю ў Беларусі, прапануе рэальныя шляхі выхаду з крызісу, у які Лукашэнка загнаў краіну.

    Кожны раз, калі нехта паказвае на сапраўдны стан спраў у краіне, гэта выклікае страх. А акрамя рэпрэсіяў – нічога прапанаваць рэжым не можа».

    Апошнія навіны