• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Чаму «Адзіны дзень галасавання» – гэта безвыбары? Расказвае Аляксандр Дабравольскі

    26 студзеня, 2024

    Рэжым грунтоўна падыходзіць да падрыхтоўкі да безвыбараў: расстаўляе трывожныя кнопкі на ўчастках для галасавання, усталёўвае сістэмы відэаназірання і рыхтуе «групы хуткага рэагавання». Беларусам прапануюць зрабіць выгляд, што яны згодныя з тым, што ўсё вырашана без іхняга ўдзелу. Няма ні канкурэнцыі, ні незалежных кандыдатаў – толькі праўладныя і лаяльныя дэпутаты…

    Кампанія, якую арганізуе Лукашэнка, не мае нічога агульнага з дэмакратычнымі выбарамі. Таму старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі настойвае – беларусам не варта ўдзельнічаць у палітычным фарсе: «Замест сумленных выбараў ёсць зацверджаныя адміністрацыяй спісы назначэнцаў, якія будуць думаць толькі пра тых, хто іх прызначыў. А ваш удзел толькі дапаможа зрабіць выгляд, што іх абралі. Мы сутыкаемся з безвыбарамі, калі вынік вядомы загадзя. Будзе сітуацыя, калі нашыя дзеянні прывядуць да пераменаў. А пакуль тое, што мы сапраўды можам зрабіць – не ўдзельнічаць у гэтым падмане».

    Больш падрабязна – у відэа.