Сёння ў МЗС прайшла сустрэча беларускай лідаркі і міністра замежных справаў Літвы Габрыэлюсам Ландсбергісам. Палітыкі абмеркавалі сітуацыю з легалізацыяй беларусаў у Літве, а таксама магчымыя новыя абмежаванні, якія будуць абмяркоўвацца ў Сейме Літвы вясной.
Святлана Ціханоўская падзякавала Літве за рашэнне падоўжыць тэрмін дзеяння гуманітарных дазволаў на жыхарства для беларусаў з аднаго да трох гадоў. Лідарка падкрэсліла: нельга ўраўноўваць абмежаванні супраць беларусаў і расіянаў, бо гэта толькі грае на руку рэжыму. Таксама яна выказала спадзяванне, што Літва працягне выдаваць візы і віды на жыхарства беларусам.
Акрамя таго Ціханоўская перадала прапановы ад Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і НАУ па пытаннях прыцягнення рэжыму да адказнасці і санкцыях супраць яго памагатых.