• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Адказнасць за тое, што насамрэч будуць ведаць дзеці, ляжыць на нас з вамі»

    02 лютага, 2024

    Беларуская лідарка пракаментавала інфармацыю аб тым, што Беларусь і Расія створаць адзіны падручнік па гісторыі для школаў і вышэйшых навучальных установаў:

    «‎Рэжым ужо не раз спрабаваў перапісваць нашу гісторыю. Выкрэсліваў з падручнікаў памятныя даты, «адмяняў» нацыянальных герояў. Так робіць любая дыктатура: імкнучыся завалодаць мінулым, яна нацэльваецца кантраляваць будучыню.

    Усё гэта нагадвае мне часы СССР. Тады таксама забараняліся кнігі, перайначваліся факты. А тыя, хто сумняваўся ў «палітыцы партыі», падвяргаліся ціску. Але нават у такіх умовах людзі знаходзілі спосаб даведвацца праўду, дзяліцца ёю адзін з адным. Менавіта людзі імкнуліся захаваць гісторыю, зусім не дзяржава.

    Дарагія! Кожны крок рэжыму пад выглядам «‎інтэграцыі»‎ забірае ў нас кавалачак незалежнасці. Але нават калі нам спрабуюць навязаць неіснуючую гісторыю, важна разумець: адказнасць за тое, што насамрэч будуць ведаць дзеці, ляжыць на нас з вамі. І для таго, каб расказаць ім праўду, сумесныя з Расіяй падручнікі не патрэбныя»‎.

    Апошнія навіны