Яны абмеркавалі сітуацыю з адкрыццём у Польшчы беларускамоўных школ, а таксама вывучэннем беларускай як замежнай у польскіх школах. Цяпер у польскіх школах навучаецца больш за 25 тысяч беларускіх дзяцей. Абмеркавалі сітуацыю з беларускімі ліцэямі на Падляшшы, каб беларуская меншасць, якая там пражывае, мела магчымасць атрымліваць адукацыю на беларускай мове. Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета, якія бралі ўдзел у сустрэчы, звярнулі ўвагу міністаркі на неабходнасць стажыровак для беларускіх настаўнікаў, навучання настаўнікаў і адкрыцця беларускіх школ выходнага дня ў Польшчы.
Святлана Ціханоўская > Навіны > Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай
09 студзеня, 2024