На святочным эфіры «Звычайнай раніцы» Святлана Ціханоўская расказала, кім была на навагодніх ранішніках:
«Была Чырвонай шапачкай у дзіцячым садку, сняжынкай. Натуральна, мама шыла касцюм уручную.
У дастаткова дарослым узросце зноўку прыйшлося акунуцца ва ўсе гэтыя пераапрананні. У рэабілітацыйным цэнтры, які наведвалі з сынам, праводзіліся навагоднія ранішнікі. Там усіх бацькоў прасілі: для падтрымання атмасферы прыходзьце ў касцюмах. І дарослыя нешта сабе выдумлялі: не моцна дзіцячае і не моцна пафаснае. Я была і ялінкай, і котачкай. Таксама акуналася ў дзяцінства».