Падчас Канферэнцыя «Хельсiнкскі дыялог: будучыня Беларусі» беларуская лідарка правяла размову з міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтонен.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што Канферэнцыя дапамагае развіваць адносіны паміж нашымі краінамі, і з’яўляецца добрай інвестыцыяй у будучыню абедзвюх краінаў. Міністарка падкрэсліла, што Фінляндыя працягне дапамогу дэмакратычнай Беларусі, у прыватнасці падтрымку студэнтаў ЕГУ, праваабаронцаў, а таксама праекты ў межах Кантактнай групы ў Савеце Еўрасаюза.
Абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў межах міжнародных арганізацыяў. Эліна Валтанен адзначыла, што Беларусь унесена ў павестку Севера-Балтыйскай васьмёркі на гэты год. Таму пытанне нашай краіны будзе разглядацца асобна падчас гэтых мерапрыемстваў.