• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам

    10 студзеня, 2024

    Прэзідэнт запэўніў Святлану Ціханоўскую ў поўнай падтрымцы дэмакратычных сілаў і беларускага народу ў іх барацьбе за свабоду.

    Палітыкі абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы і дзеянні ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў ААН. Святлана Ціханоўская папрасіла ўключыць Беларусь у мерапрыемствы ў рамках Люблінскага трыкутніка, куды ўваходзяць Польшча, Літва і Украіна.

    Беларуская лідарка заклікала прэзідэнта працягваць ціск на рэжым з мэтай вызвалення палітвязняў, а таксама падтрымаць механізмы прыцягнення рэжыму да адказнасці за рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў і за злачынствы супраць Украіны, у тым ліку дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей.

    Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская ўручыла прэзідэнту Польшчы ўзнагароду за падтрымку беларусаў у барацьбе за свабоду – Крыж Добрасуседства.

    Пасля афіцыйнай сустрэчы Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел ва ўрачыстым прыёме Анджэя Дуды для беларускай супольнасці ў Польшчы.

    Апошнія навіны