У сярэдзіне снежня каманда Офіса разам з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і шматлікімі экспертамі распрацавалі і вынеслі на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. У дакуменце прапісаныя шляхі дэмакратычнага транзіту ўлады – ад дыктатуры да дэмакратыі. Акрамя таго, у тэксце пазначаныя асноўныя вектары рэформаў, якія будуць садзейнічаць плаўнаму і натуральнаму пераходу да новай дзяржавы.
Месяц таму адбылася прэзентацыя Стратэгіі і за гэты час мы атрымалі нямала пытанняў праз @AskOffice_Bot. Сёння адкажам на самыя папулярныя пытанні, якія паступілі ад беларусаў.