• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра сустрэчы з Байдэнам і Зяленскім

    04 студзеня, 2024

    У вялікім інтэрв’ю праекту ТОК беларуская лідарка распавяла пра сустрэчы і размовы з амерыканскім прэзідэнтам:

    «У мяне было 2 сустрэчы з прэзідэнтам Байдэнам і адна тэлефонная размова. На сустрэчах, перш за ўсё, ён запытваў пра людзей, якія зараз у турмах. Пра тое, як мы змагаемся і што нам патрэбна. Вельмі важна было пачуць словы, што ЗША будуць прынцыпова прытрымлівацца пазіцыі дапамогі дэмакратычнаму руху Беларусі.

    Цікава было наконт тэлефоннага званка: памятаю, што ён патэлефанаваў мне ўжо са свайго самалёту. Гэта вельмі незвычайна, што прэзідэнт тэлефануе з самалёту».

    Таксама падчас размовы прагучала пытанне аб сустрэчах з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім:

    «Мы сустракаліся ў нефармальным асяроддзі, перакінуліся жартамі, паглядзелі адзін аднаму ў вочы. Не ведаю, якія яму малюнкі пра мяне малююць. Могуць быць і праціўнікі Ціханоўскай ва Украіне, але добры знак што нашыя стасункі з украінскім бокам наладжваюцца».