• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Анатоль Лябедзька – пра праект закона «Аб прэзідэнце», які стварыла працоўная група Грамадскай Канстытуцыйнай камісіі

    04 студзеня, 2024

    Адна з апошніх зменаў у беларускім заканадаўстве – рэдакцыя закона «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», які дае гарантыі недатыкальнасці і фінансавыя бонусы для дыктатара Лукашэнкі і яго сям’і. 

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў сваім відэа расказаў пра праект закона «Аб прэзідэнце», створаны працоўнай групай Грамадскай Канстытуцыйнай камісіі.

    Праект прапануе альтэрнатыўныя падыходы да прэзідэнцтва ў Беларусі. Напрыклад, прэзідэнт абавязаны штогод дэклараваць свае даходы, а памер заработнай платы абмяжоўваецца. Закон таксама прадугледжвае адзіную рэзідэнцыю для кіраўніка дзяржавы і абавязковае абследаванне здароўя кожны год, вынікі якога павінны бачыць грамадзяне. Асобная ўвага надаецца медыйнасці прэзідэнта: паводле праекту, у яго ёсць права на адзін выступ у месяц.

    Азнаёміцца з поўным тэкстам праекта закона можна па гэтай спасылцы, а пакінуць сваё меркаванне, выказаць заўвагі ці падзяліцца ідэямі можна праз пошту constitution@tsikhanouskaya.org.