• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская заклікала дыпламатаў з больш чым 30 краінаў спрасціць умовы легалізацыі для беларусаў

    10 студзеня, 2024

    Беларуская лідарка сумесна з прадстаўнікамі Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Валерам Кавалеўскім, Паўлам Латушка, Вольгай Гарбуновай і Алінай Коўшык правялі брыфінг для больш чым 30 дыпламатаў. На сустрэчы прысутнічалі паслы Іспаніі, Нідэрландаў, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Чэхіі, Літвы і іншых краін, а таксама прадстаўнікі МЗС Польшчы.

    Падчас брыфінгу Ціханоўская распавяла палітыкам пра сітуацыю з палітвязнямі, падкрэсліўшы, што шмат каго з іх трымаюць ў рэжыме інкамунікада. Лідарка заклікала дыпламатаў да больш рашучых дзеянняў для іх вызвалення і прапанавала прыцягнуць да гэтага міжнародныя арганізацыі, а таксама трымаць Беларусь на парадку дня. Акрамя таго, Ціханоўская падкрэсліла важнасць падтрымкі беларускіх незалежных медыя, праваабаронцаў і ініцыятываў грамадзянскай супольнасці.

    На брыфінгу бакі гаварылі пра бяспеку ў рэгіёне і размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Святлана Ціханоўская заклікала актывізаваць міжнародныя механізмы, якія дапамогуць прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці, а таксама ўзняла пытанне еўрапейскай будучыні для Беларусі. Лідарка адзначыла, што беларусам важна бачыць альтэрнатыву «рускаму свету».

    Асобна ўзнімаліся пытанні легалізацыі беларусаў. Падчас абмеркавання беларуская лідарка заклікала прадстаўнікоў усіх краінаў паспрыяць спрашчэнню працэдураў, у тым ліку – выдачы візаў, відаў на жыхарства і статусу міжнароднай аховы. Асобна Ціханоўская нагадала пра праект новага беларускага пашпарту і адзначыла, што ўзоры будуць гатовыя ўжо ў сакавіку гэтага года. Пасля будуць накіраваныя звароты ва ўрады краінаў з просьбай прызнаць іх.

    Асобна Ціханоўская правяла сустрэчу з канадскім паслом, на якой бакі абмеркавалі магчымы візіт у Атаву.

    Апошнія навіны