• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія святкуюць Каляды 7 студзеня

    06 студзеня, 2024

    «Сёння дзень, калі мы знаходзімся ў чаканні нечага светлага і дзіўнага. У чаканні цуду…

    Але якога «цуду» чакаюць беларусы сёння? Убачыць і абняць блізкіх, якіх няма побач. Вярнуцца дадому і адчуваць сябе ў бяспецы. Жыць у свабоднай квітнеючай краіне, а не шукаць бліжэйшага месца для эміграцыі. Атрымліваць за працу годнае ўзнагароджанне і ні ў чым не мець патрэбы.

    Пагадзіцеся, гэта не нешта фантастычнае ці чароўнае. Гэта рэальнасць, якую заслугоўвае кожны з нас. І толькі нам з вамі па сілах яе пабудаваць.

    Дарагія, сёння ў светлае свята Божага Нараджэння, я хачу пажадаць вам сіл, смеласці і веры ў сябе, каб увасобіць у жыццё тое, пра што марыце больш за ўсё.

    З Калядамі вас!»

    Апошнія навіны