• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на дыскусіі ў Польскім інстытуце міжнародных адносін

    10 студзеня, 2024

    Беларуская лідарка прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным бягучай сітуацыі ў Беларусі і выступіла перад яго ўдзельнікамі.

    Падчас дыскусіі абмяркоўвалася будучыня Каардынацыйнай Рады і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, а таксама – наступствы вайны Расіі супраць Украіны для бяспекі Еўропы і па-за яе межамі. Падчас дыскусіі ўдзельнікі абмеркавалі польска-беларускія адносіны і будучыню замежнай палітыкі.

    У сваёй прамове беларуская лідарка адзначыла: «Сёння рэжым працягвае антыпольскую кампанію ўнутры краіны. Мы павінныя супрацьстаяць гэтаму, дэманструючы яшчэ больш кааперацыі: больш сумесных праектаў і больш пазітыўных пасланняў беларусам. Было б выдатна спалучаць заявы аб санкцыях з пазітыўнымі паведамленнямі. Напрыклад, больш візаў, больш дапамогі, больш культурных мерапрыемстваў і больш перамоваў наконт еўрапейскай будучыні».

    Таксама падчас мерапрыемства Святлана Ціханоўская распавяла прысутным пра ролю Беларусі ў бяспецы Еўропы, і адзначыла важнасць непрызнання так званых «выбараў» рэжыму, якія адбудуцца 25 лютага гэтага года: «У гэтым годзе Лукашэнка правядзе выбары ў «кішэнны» парламент і Усебеларускі народны сход. Мы разумеем, што гэта фарс і імітацыя. Мы павінныя максімізаваць ціск на рэжым і трымаць яго ў поўнай палітычнай ізаляцыі».

    Апошнія навіны