Святлана Ціханоўская разам з дарадцам па міжпарламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам і прадстаўніком у Латвіі і ў Эстоніі Віталём Малчанавым сустрэліся са спікерам фінскага Парламента Юссі Хала-Аха.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалі стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Фінляндыі і яе далучэнне да працы міжнароднай кааліцыі групаў сяброў Беларусі. Акрамя таго гаварылі пра магчымасць правядзення слуханняў па Беларусі і прыняцця рэзалюцыі, як гэта было зроблена ў нямецкім Бундэстаге.
Беларуская лідарка прапанавала спікеру ўзяць удзел у Канферэнцыі Каліноўскага, якая пройдзе 15 сакавіка гэтага года. А таксама папрасіла падтрымліваць дэмакратычную Беларусь на міжнародных мерапрыемствах.
Цікава, што Юссі Хала-Ахо гаворыць па-беларуску і частка сустрэчы прайшла менавіта на беларускай мове.