Беларуская лідарка падзякавала прэм’ер-міністру Анці Петэры Орпа за шматгадовую падтрымку Беларусі з боку Фінляндыі – у тым ліку за падтрымку адукацыйных і культурных праектаў, а таксама за арганізацыю стыпендыяў для беларускіх праваабаронцаў.
Палітыкі абмеркавалі магчымасць дапамогі Фінляндыі ў арганізацыі праграмаў рэабілітацыі для былых палітзняволеных і іх сем’яў, прыцягненне рэжыму да адказнасці на міжнародным узроўні.
Ціханоўская заклікала прэм’ер-міністра знайсці варыянты спрашчэння працэдураў легалізацыі беларусаў у Фінляндыі, у тым ліку атрымання палітычнага прытулку – і зменшыць колькасць адмоваў у яго прадастаўленні.
«У фінаў беларусы могуць навучыцца таму, як развіваць вольнае грамадства. Менавіта таму кааперацыя паміж нашымі грамадзянскімі супольнасцямі мае важнае значэнне – як гэта было, напрыклад, на вэбінары «Аб супрацы фінскіх і беларускіх НДА», – адзначыла Святлана Ціханоўская.