Сёння ў Хельсінках пачалася двухдзённая Канферэнцыя «Хельсiнкскі дыялог: будучыня Беларусі». Канферэнцыя сабрала на адной пляцоўцы каля 130 чалавек – прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці, экспертаў, дыпламатаў, міжнародных экспертаў і фінскіх палітыкаў.
Беларуская лiдарка выступiла з прамовай на адкрыццi Канферэнцыі і распавяла пра тое, якой дэмакратычныя ciлы бачаць Беларусь пасля змены ўлады:
«Мы хочам, каб пераход да дэмакратыі быў не толькі мірным, але і ўстойлівым. Таму мы распрацоўваем Канстытуцыю і новы закон аб выбарах. Мы павінны зрабіць так, каб тыранія ніколі больш не паўтарылася ў Беларусі».
Мы хочам пабудаваць Беларусь з правамі чалавека, плюралізмам палітычных меркаванняў, вяршэнствам закона і разнастайнасцю. Гэта каштоўнасці, якія ляжаць у аснове сучасных дэмакратычных дзяржаваў».
Асобна Святлана Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на праблеме беларускіх палiтвязняў:
«Многія з палiтзняволеных знаходзяцца ў цяжкім стане і тэрмінова маюць патрэбу ў дапамозе. Мы – іх адзіны ратавальны круг, і мы павінны працягваць змагацца за іх вызваленне».
Падчас Канферэнцыі пройдзе шэраг дыскусій на тэмы незалежнасці Беларусі, вызвалення палітзняволеных, захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і выбараў у Каардынацыйную Раду.