• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча з прэзідэнтам і новым урадам: візіт Святланы Ціханоўскай у Польшчу

    05 студзеня, 2024

    8-10 студзеня беларуская лідарка будзе знаходзіцца ў Варшаве з працоўным візітам, дзе сустрэнецца з ключавымі палітыкамі Польшчы. Разам са Святланай Ціханоўскай у сустрэчах будуць удзельнічаць прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

    Плануецца правесці перамовы са спікерамі Сейму і Сенату, міністрам замежных справаў, міністаркай адукацыі і міністрам еўрапейскіх справаў. Падчас сустрэчаў будуць абмеркаваныя пытанні легалізацыі беларусаў Польшчы і ўмацавання беларуска-польскага супрацоўніцтва падчас старшынства Польшчы ў Савеце Еўрасаюза.

    9 студзеня Святлана Ціханоўская сумесна з прэзідэнтам Анджэем Дудам правядуць прыём для беларускай супольнасці ў Польшчы з нагоды Святаў, які ўжо стаў традыцыйным.

    Апошнія навіны