• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Новая рэзалюцыя Еўрапарламента па палітвязнях і непрызнанне «выбараў»: вынікі Міжпартыйнага Форума «8+100»

    10 снежня, 2023

    У Еўрапарламенце прайшоў Міжпартыйны Форум «8+100», на якім сабраліся прадстаўнікі беларускіх і еўрапейскіх палітычных партыяў. Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька распавёў пра вынікі форума:

    «Форум «8+100» – гэта восем беларускіх партыяў, якія заявілі ў Еўрапарламенце: мы працуем дзеля пазітыўных пераменаў у Беларусі. Гэта больш за 100 еўрапейскіх партыяў, якія заявілі рэжыму Лукашэнкі: для нас гэтыя 8 партыяў з’яўляюцца прадстаўнікамі беларускага народу. Мы іх падтрымліваем, мы з імі супрацоўнічаем. Ужо зараз ёсць некалькі практычных вынікаў:

    1) на наступным тыдні Еўрапарламент прыме рэзалюцыю аб сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі. Спадзяемся, што там будзе пункт аб стварэнні міжнароднага фонду для падтрымкі нашых герояў;

    2) удзельнікі Форума падтрымалі еўрапейскую перспектыву Беларусі;

    3) на Форуме было заяўлена аб нелегітымнасці «выбараў» Лукашэнкі і аб тым, што іх вынікі не могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасцю».

    Апошнія навіны