• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па замежных справах літоўскага Сейма на тэму праблемаў беларусаў

    14 снежня, 2023

    Сёння з ініцыятывы Офіса Святланы Ціханоўскай у Сейме Літвы прайшлі слуханні, прысвечаныя прававому становішчу беларусаў у Літве. У слуханнях удзельнічалі старшыня Камітэту Жыгіс Павільёніс і яго намеснікі, а таксама чальцы групы «За дэмакратычную Беларусь». З беларускага боку ўдзельнічалі дарадца па міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька і прадстаўнікі беларускіх палітычных партыяў – АГП, Руху «За Свабоду», «Грамады» і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

    Беларуская лідарка выступіла з прамовай перад Камітэтам і заклікала літоўскі бок устрымацца ад абмежаванняў супраць беларусаў:

    «Я прашу вас падоўжыць тэрмін дзеяння візаў, відаў на жыхарства – і ўстрымацца ад непрапарцыйных абмежаванняў па прыкмеце беларускай нацыянальнасці. Не кладзіце нас у адзін кошык з расіянамі. Бо гэта менавіта тое, чаго хочуць дыктатары.

    Сёння ў Літве жыве да 70 тысяч беларусаў, якія пакінулі краіну пасля 2020 года. Яны працуюць, плацяць падаткі і інтэгруюцца ў літоўскае грамадства. Большасць з іх жадае вярнуцца дамоў. Шмат якія прадпрыемствы пераехалі, таму што не хочуць плаціць падаткі Лукашэнку. Большасць з іх працуе з рынкамі ЕС і ЗША. Агулам яны прыносяць больш за 490 мільёнаў еўра за год. Гэта істотны ўклад у літоўскую эканоміку».

    Таксама Ціханоўская выказала меркаванне, што ў 2024 годзе колькасць тых, хто прыязджае ў Літву, не будзе настолькі рэзкай.

    Па выніках сустрэчы Камітэт пагадзіўся падтрымаць прапанову аб падаўжэнні відаў на жыхарства да 3 гадоў, але рашэнне павінна прайсці праз Сейм.

    Апошнія навіны