На сустрэчы кіраўніца бельгійскага сенату Стэфані Д’Хоз вельмі цікавілася сітуацыяй у нашай краіне. У адказ кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская падрабязна распавяла пра рэпрэсіі супраць беларусаў, якія надалей працягваюцца і не згасаюць.
Абмяркоўвалі міжпарламенцкае супрацоўніцтва, у прыватнасці – у міжнародным парламенцкім саюзе. Яшчэ адна важная тэма – рэзалюцыя ў Сенаце Бельгіі. Бельгійскі бок выказаў зацікаўленасць да прыняцця асобнай рэзалюцыі па вышэйадзначаных тэмах.
Не абышлі ўвагай і будучае старшынства Бельгіі ў Еўрасаюзе, у рамках якога беларускія дэмакратычныя сілы могуць быць далучаныя да мерапрыемстваў ЕС.
У сустрэчы таксама прыняў удзел і намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселю Уладзімір Астапенка.