• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ці гатовыя вы заплаціць за падман са сваёй кішэні?

    08 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння рэжым аб’явіў аб стварэнні фонду для дадатковага фінансавання выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне «выбараў» у адзіны дзень галасавання. Беларусам прапанавалі са сваёй кішэні заплаціць за падман, які рэжымныя чыноўнікі называюць «выбарамі».

    Заплаціць за ўлёткі і плакаты, у якіх нахабна хлусяць аб тым, што ў нас ёсць выбар. Заплаціць за «працу» камісіяў, якія фальсіфікуюць вынікі і пазбаўляюць нас права голасу. Заплаціць за выраб бланкаў і бюлетэняў, якія потым выкінуць у урну. Толькі не ў тую, якая выкарыстоўваецца для галасавання. Беларусы, ці гатовыя вы заплаціць за падман са сваёй кішэні? Я думаю, адказ відавочны.

    Мы з вамі выдатна ведаем, што гэта БЕЗВЫБАРЫ. Гэта падман, у якім мы не павінны ўдзельнічаць. Таму мы прапанавалі 5 спосабаў, як кожны беларус і беларуска могуць выказаць сваю нязгоду з выбарчым фарсам. Калі ласка, рабіце толькі тое, што бяспечна для вас.

    Дарагія мае, не згаджайцеся на падман і танныя сцэнарыі сістэмы – нашая будучыня залежыць толькі ад нашага выбару».

    Апошнія навіны