• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ў Бруселю: сустрэчы на высокім узроўні і лекцыя ў Генцкім універсітэце

    10 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская прыбыла ў Брусель, каб правесці шэраг важных сустрэчаў з мэтай прасоўвання дэмакратыі ў Беларусі і ўмацавання сувязяў з еўрапейскімі партнёрамі.

    Чакаецца, што падчас свайго візіту Ціханоўская выступіць перад міністрамі замежных справаў ЕС па запрашэнні Вярхоўнага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля. У сваёй прамове яна закране такія пытанні, як сітуацыя з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, нелегітымнасць выбараў, прызначаных на 2024 год, неабходнасць больш эфектыўных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі і бачанне еўрапейскай будучыні Беларусі. Ціханоўская таксама падкрэсліць важнасць прыцягнення чыноўнікаў Лукашэнкі да адказнасці за іх дзеянні.

    Акрамя таго, Ціханоўская прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Кансультатыўнай групы ЕС-Беларусь, у рамках якой адбываецца дыялог паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Еўрапейскім Саюзам. Падчас пасяджэння ацэняць цяперашнюю палітычную абстаноўку ў Беларусі, прызнаюць еўрапейскія памкненні краіны, абмяркуюць становішча палітычных зняволеных і праблемы, з якімі сутыкаюцца беларуская грамадзянская супольнасць і СМІ.

    На парадку дня Ціханоўскай таксама прадугледжаная сустрэча са Старшынёй Сената Бельгіі Стэфані Д’Хоз. Яны абмяркуюць пытанні, важныя для абодвух бакоў, у тым ліку выкраданне Лукашэнкам і Расіяй дзяцей з Украіны. Гэта будзе першая сустрэча Д’Хоз і Ціханоўскай. Яна стане сведчаннем таго, што Бельгія падтрымлівае Беларусь у яе барацьбе за свабоду.

    Акрамя таго, запланаваная сустрэча з Міністр-прэзідэнтам Фландрыі Янам Ямбонам. Бакі абмяркуюць далейшую падтрымку дэмакратычнага руху ў Беларусі. Урад Фландрыі актыўна падтрымлівае Місію дэмакратычнай Беларусі, даючы ёй памяшканне ў Брусэлю.

    Ціханоўская таксама правядзе перамовы з міністрам замежных справаў Швецыі Більстрамам. Яны абмяркуюць магчымасці партнёрства паміж Беларуссю і Швецыяй і планы на 2024 год, уключаючы правядзенне шведска-беларускай канферэнцыі.

    У рамках сваёй дзейнасці па прыцягненню ўвагі маладога пакалення да Беларусі Ціханоўская прачытае лекцыю ў Генцкім універсітэце. Яна падзеліцца сваімі поглядамі на сітуацыю ў Беларусі са студэнтамі і сустрэнецца з прадстаўнікамі ўніверсітэта, каб абмеркаваць, як пашырыць прысутнасць Беларусь у акадэмічным дыскурсе.

    Візіт Ціханоўскай пацвярджае яе нязменнае імкненне да прасоўвання дэмакратыі ў Беларусі. Ён таксама сведчыць аб прызнанні міжнароднай супольнасцю важнасці падтрымкі дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека ў Беларусі і ва ўсім свеце.

    Апошнія навіны