• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Кантактная група па Беларусі ў межах Рады Еўропы дамовілася пра навучанне беларускіх юрыстаў

    11 снежня, 2023

    На чарговым паседжанні ў Радзе Еўропы Кантактная група па Беларусі вызначыла шэраг мерапрыемтваў, скіраваных на ўмацаванне дэмакратыі і правоў чалавека ў нашай краіне. 

    Ключавы крок – пагадненне пра правядзенне семінараў і навучанне беларускіх юрыстаў стандартам Рады Еўропы, а таксама пераклад курсаў HELP. Дадатковай часткай адукацыйнай кампаніі стануць майстар-класы і семінары па скасаванні смяротнага пакарання ў Беларусі.

    На паседжанні таксама былі вызначаны актыўныя крокі ў падтрымку моладзевых ініцыятыў і навучання новых пакаленняў лідарству. У прыватнасці, удзельнікі дамовіліся пра распрацоўку цыкла семінараў і канферэнцый па пашырэнні ўдзелу моладзі ў дэмакратычным працэсе. 

    Апошнія навіны