• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Офіс, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі

    13 снежня, 2023

    Падзенне рэжыму дасць беларусам шанец устанавіць дэмакратыю. Як не ўпусціць гэтую магчымасць, пазбегнуць прававога хаосу і спробаў рэваншу з боку памагатых дыктатуры? Для гэтага неабходны загадзя прадуманы план.

    Менавіта таму прадстаўнікі палітычных структураў, арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і аналітычных цэнтраў у сферы эканомікі, палітыкі, стратэгічнай камунікацыі, права і міжнародных адносінаў распрацавалі і выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Яе асноўная мэта – транзіт улады і ўсталяванне ў Беларусі дэмакратычнай сістэмы, у якой немагчымае з’яўленне новай дыктатуры.

    Сярод раздзелаў Стратэгіі – правядзенне дэмакратычных выбараў, аднаўленне канстытуцыйнага парадку і законнасці, захаванне міжнародных абавязацельстваў, забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і развіцця, аднаўленне грамадзянскай супольнасці і нацыянальнае адраджэнне.

    Абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі пачынаецца ўжо зараз! Азнаёміцца ​​з тэкстам дакумента можна па спасылцы, а задаць пытанні, пакінуць прапановы і каментары – з дапамогай @AskOffice_Bot і платформы Новая Беларусь.

    Апошнія навіны