29 лістапада ў Кіеве прайшла Канферэнцыя «Шлях да Волі», якую арганізаваў фонд Палка Каліноўскага ў партнёрстве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Падчас Канферэнцыі дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька адзначыў:
«Дэ-факта аб’яднанне прыхільнікаў перамен ужо ёсць. Гэта кааліцыя пяці кірункаў: 1) палітычнага, стрыжням якога з’яўляецца Святлана Ціханоўская і яе легітымнасць, 2) вайсковага – гэта беларускія добраахвотнікі, 3) інфармацыйнага – незалежных беларускія медыя і блогераў, 4) салідарнасці і дапамогі – арганізацый, валанцёраў, 5) пазітыўнай альтэрнатывы – гэта тыя структуры і людзі, якія фармулююць адказ на пытанне пра тое, што такое Беларусь без дыктатуры.
Галоўны прыярытэт – удасканаліць і палепшыць кожны з гэтых кірункаў. Давайце думаць, дыскутаваць, абмяркоўваць, прапаноўваць».