• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра стратэгічны дыялог у Вашынгтоне: «Новы ўзровень супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і ЗША»

    04 снежня, 2023

    6-7 снежня беларуская лідарка далучыцца да стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША», які пройдзе ў Вашынгтоне. З беларускага боку да яго далучацца прадстаўнікі і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, праваабарончай арганізацыі «Вясна», цэнтра BEROC, Беларускага прэс-клуба, арганізацыі «ЕўраБеларусь», Рабочага Руху, Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (ABA), Кіберпартызанаў, Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA), а таксама незалежных медыя.

    Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю The Washington Post адзначыла: «Стратэгічны дыялог выводзіць супрацоўніцтва ЗША і дэмакратычных сілаў на новы ўзровень. Гэта можа змяніць правілы гульні ў нашай трыццацігадовай барацьбе за свабоду. Спадзяюся, што гэта дасць нам шанец вярнуць Беларусь да дэмакратыі і вызваліць яе з кіпцюроў Расіі. Аднойчы і назаўсёды».

    Падчас стратэгічнага дыялогу будуць абмяркоўвацца пытанні правоў чалавека і шляхі вызвалення палітзняволеных, развіццё прыватнага сектара Беларусі, а таксама пагрозы суверэнітэту нашай краіны з боку Расіі. Асобным пунктам перамоваў значыцца абмеркаванне візавай і міграцыйнай праблематыкі для беларусаў.

    Апошнія навіны