• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Рэжым разглядае моладзь як паднявольны рэсурс, каб вырашыць праблему дэфіцыту працоўнай сілы

    30 лістапада, 2023

    У Беларусі ўлады абвясцілі тры важныя крокі ў сферы адукацыі на 2024 год. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова адзначыла:

    «У сістэму адукацыі ўлада плануе ўнесці наступныя змены:

    – з платнікамі і бюджэтнікамі ВНУ будуць заключаць аднолькавая дамовы з указаннем поўнага кошту навучання;
    – непасрэдна павялічыцца сам кошт – рост азначаны ў межах ад 3 да 15 %;
    – плануецца надаць увагу фармаванню ў грамадзян асабістай адказнасці за атрыманне добрай адукацыі.

    Такім чынам, рэжым хоча збіраць з беларусаў больш грошай і зняць з ВНУ адказнасць за якасць адукацыі.

    Ізаляванасць ад міжнароднай акадэмічнай супольнасці, звальненне мноства выкладчыкаў пасля 2020 года і адсутнасць аўтаноміі ў нашых ВНУ абмяжоўваюць шанцы беларусаў на атрыманне якаснай адукацыі ў краіне».

    Прафесійнае развіццё і паспяховую навуковую кар’еру ў сённяшняй Беларусі можа гарантаваць самаадукацыя.

    Кожны месяц каманда Офіса па пытаннях адукацыі публікуе дайджэст «Асветы», дзе сабраныя новыя і актуальныя праграмы міжнароднай падтрымкі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. З яго дапамогай можна знайсці мноства магчымасцяў, каб атрымаць якасную адукацыю па розных напрамках.

    Апошнія навіны