Сёння, 5 снежня, у Падкамітэце па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША адбудуцца слуханні па Беларусі. На іх з прамовай выступіць беларуская лідарка, а таксама адкажа на пытанні амерыканскіх кангрэсменаў.
Галоўныя тэмы слуханняў:
✔️ палітыка ЗША па Беларусі;
✔️ будучыня дэмакратыі ў нашай краіне;
✔️ абмежаванні ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі;
✔️ дапамога беларускай грамадзянскай супольнасці.
Мерапрыемства пачнецца а 18:00 па мінскім часе.