• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікеркай латвійскага Парламента Дайгай Мерыняй і Парламенцкай групай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі

    28 лістапада, 2023

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікеркай латвійскага Парламента Дайгай Мерыняй і сябрамі Парламенцкай групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. 

    Ціханоўская распавяла спікерцы і дэпутатам пра хвалю ператрусаў у кватэрах прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады, Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, Народных амбасадаў у Беларусі. Ціханоўская звярнула ўвагу на тое, што гэта адбылося на фоне абвешчаных рэжымам «выбараў», якія з’яўляюцца імітацыяй і фарсам.

    Парламенцкая група падтрымкі дэмакратычнай Беларусі займаецца пашырэннем латвійска-беларускага супрацоўніцтва, падтрымкай дэмакратычнай супольнасці і абаронай інтарэсаў беларусаў у Латвіі. Ціханоўская заклікала дэпутатаў разглядзець магчымасць прыняцця рэзалюцыі ў падтрымку Беларусі і працягваць браць апеку над палітвязнямі.  

    Ціханоўская распавяла пра праект новага беларускага пашпарта і папрасіла дэпутатаў падтрымаць ініцыятыву. Таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў межах Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ПА АБСЕ, ПА НАТА і Балтыйскай Асамблеі.

    Ціханоўская і Мерыня абмеркавалі праграму стажыровак у Парламенце Латвіі для маладых беларусаў. Спікерка прапанавала правесці ў будынку Парламента выставу, прысвечаную беларускім палітвязням. Таксама дэпутаты запрасілі Ціханоўскую наведаць Латгалію – памежны рэгіён Латвіі, дзе жыве шмат этнічных беларусаў – каб умацаваць сувязі з дыяспарай.

    Апошнія навіны