Святлана Ціханоўская правяла тэлефонны званок з памочнікам дзяржсакратара ЗША Джэймсам О’Браянам. Падчас размовы яны абмеркавалі сітуацыю ўнутры Беларусі, праект новага беларускага пашпарта, а таксама Стратэгічны дыялог з ЗША.
Стратэгічны дыялог паміж дэмакратычнай Беларуссю і ЗША будзе запушчаны 6-7 снежня ў Вашынгтоне. Акрамя Святланы Ціханоўскай, удзел у ім возьмуць прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, НДА, незалежных медыя, прафсаюзаў, моладзевых арганізацый.
З 2022 па 2023 Джэймс ОʼБраян каардынаваў пытанне санкцый у амерыканскім урадзе, у тым ліку санкцыі па Беларусі. Да 2022 ён працаваў дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы, а таксама спецпрадстаўніком ЗША па справах закладнікаў.