• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Новы беларускі пашпарт, легалізацыя беларусаў і адказнасць рэжыму: пра што будзе гаварыць Ціханоўская ў Германіі і Латвіі

    23 лістапада, 2023

    – 25 лістапада беларуская лідарка правядзе перамовы з міністаркай замежных справаў Германіі Аналенай Бэрбак і выступіць на З’ездзе нямецкай партыі Зялёных у Карлсруэ. Ціханоўская сустрэнецца з дэпутатамі Бундэстага і лідарам групы «За дэмакратычную Беларусь». Сярод тэмаў – рэалізацыя рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі, візы для беларусаў, рэабілітацыя палітвязняў, а таксама прыцягненне рэжыму да адказнасці.

    – 27-28 лістапада Святлана Ціханоўская правядзе перамовы з новым урадам Латвіі. Падчас візіту яна сустрэнецца з прэзідэнтам Эдгарсам Рынкевічсам, прэм’ер-міністаркай Эвікай Сіліняй, мэрам Рыгі Вілнісам Кірсісам, а таксама з групай «За дэмакратычную Беларусь». Плануецца абмеркаваць сітуацыю на мяжы, легалізацыю беларусаў у Латвіі, а таксама падтрымку новага беларускага пашпарта.

    Апошнія навіны