Беларуская лідарка знаходзіцца ў Лісабоне, дзе ўчора прайшло адкрыццё Web-Summit – адной з самых ўплывовых тэхналагічных Канферэнцый Еўропы. У мерапрыемствы ўдзельнічаюць каля 70 тысячаў чалавек, у тым ліку прадстаўнікі беларускіх бізнесаў і стартапаў.
На палях саміту ў Святланы Ціханоўскай адбыліся размовы з заснавальнікам Wikipedia Джымі Уэйлсам і прадстаўнікамі кіраўніцтва сусветна вядомай інтэрнет-пляцоўкі Alibaba.com.
З Джымі Уэйлсам Ціханоўская размаўляла пра беларускую версію Wikipedia. Акрамя шэрагу тэхнічных пытанняў лідарка ўзгадала пра ролю Wikipedia у лёсах беларускіх палітзняволеных – некалькі з іх трапілі за краты праз актыўнасць на платформе. Таксама абмяркоўвалася сітуацыя з рэдактарам Wikipedia Маркам Бернштэйнам, які атрымаў тры гады хатняй хіміі. Як высветлілася, Джымі Уэйлс асабіста сочыць за яго сітуацыяй.
Падчас размовы з прэзідэнтам кітайскай карпарацыі Alibaba.com Чжонгам Куо беларуская лідарка падкрэсліла: пасля дэмакратычных зменаў Беларусь будзе адкрытая для замежных інвестыцыяў і маштабнага супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі. Таксама Святлана Ціханоўская гаварыла пра перспектывы сумесных праектаў у Еўропе з генеральным мэнэджарам Alibaba.com у Еўропе Шэнам Джэджэем.
У размове з міністаркай па лічбавай дзяржаве і гендарнай роўнасці Даніі Мары Б’ерры беларуская лідарка распавяла пра сітуацыю ўнутры краіны. І папрасіла аказаць падтрымку беларускім стартапам і бізнэсам за мяжой.
Таксама на палях саміту Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам эканомікі Партугаліі Антонію Коста Сілвам.
З мэрам Лісабона Карласам Маэдасам
З генеральнай дырэктаркай Web-Summit Кэтрын Махер